3 траўня 2024, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя будзе ўступаць у НАТА

9
Фінляндыя будзе ўступаць у НАТА

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Юркі Катайнен сказаў, што ягоная краіна не з'яўляецца нейтральнай у расейска-ўкраінскім канфлікце.

Раней былы дзяржсакратар ЗША прапанаваў Украіне прытрымлівацца палітыкі "фінляндызацыі" і захоўваць нейтралітэт. Словы Кісінджэра выклікалі шырокі рэзананс у Германіі. На гэта фінскі прэм'ер заявіў, што, хоць і глыбока паважае Кісінджэра, не згодны з усімі палажэннямі ягонай заявы, піша РБК.

Са слоў Катайнэн, Кісінджэр бачыць Фінляндыю краінай часоў халоднай вайны, хоць яна ўжо амаль дваццаць гадоў ўваходзіць у Еўрапейскі звяз. "Мы больш не займаем нейтральную пазіцыю, хоць і не ўваходзім ні ў які вайсковы звяз", - сказаў фінскі чыноўнік.

Прэм'ер дадаў, што Фінляндыя ўвесь час разглядае магчымасць уступіць у НАТО ў якасці паўнапраўнага чальца, і пастанова аб уступленні ў паўночнаатлантычны звяз не залежыць ад жадання краіны захаваць добрыя стасункі з Расеяй.

Нагадаем, тэма магчымага далучэння да НАТА ўзнікае ў Швецыі і Фінляндыі ў апошні час усё часцей. Гэтыя краіны актыўна супрацоўнічаюць з альянсам і ўдзельнічаюць у праграме "Партнёрства дзеля міру". На думку шэрагу шведскіх і фінскіх экспэртаў, інтэграцыя з НАТА дазволіць Стакгольму і Хельсінкам значна зэканоміць бюджэтныя сродкі і павысіць сваю абараназдольнасць.

У Расеі магчымае далучэнне Швецыі і Фінляндыі да НАТО расцэньваюць як пагрозу. У чэрвені мінулага года прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў на пасяджэнні рады кіраўнікоў урадаў дзяржаў Баранцавага мора, якое адбылося ў нарвежскім горадзе Кіркенэс, заявіў: "Усялякія новыя ўдзельнікі Паўночнаатлантычнага альянсу, якія знаходзяцца паблізу нашай дзяржавы, у канчатковым рахунку ўсё ж такі мяняюць парытэт сіл, і мы на гэта вымушаны рэагаваць".

Сяброўства ў НАТА працягвае карыстацца папулярнасцю сярод фінскіх афіцэраў. У гэтым годзе 51% апытаных выказаліся за ўступленне ў НАТО, толькі 32% былі супраць сяброўства ў вайсковым альянсе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках