3 траўня 2024, Пятніца, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заблакаваныя ў Крыме ўкраінскія караблі адышлі ад берага

8
Заблакаваныя ў Крыме ўкраінскія караблі адышлі ад берага

Пасля сілавога штурму фотаграметрычнага цэнтра ВСУ ў Сімферопалі чатыры ўкраінскіх караблі адышлі на сярэдзіну бухты Данузлав.

Пра гэта паведамляе выданне Мінабароны "Флот Украіны".

Як паведамілі ў Паўднёвай вайскова-марской базе, расейскія акупанты ўжо робяць спробу захопу адміністрацыйных будынкаў украінскай вайсковай часткі.

У сувязі з гэтым караблі нацыянальнага вайсковага флоту, а менавіта вялікі дэсантны карабель "Канстанцін Альшанскі", сярэдні дэсантны карабель "Кіраваград", марскія тральшчыкі " Чаркасы" і "Чарнігаў", аддалі швартовы ад прычальнай сценкі і адышлі на сярэдзіну возера Данузлаў для таго, каб мінімізаваць спробу сілавога захопу.

Як вядома, на аўторак на 18.00 былі запланаваныя перамовы украінскіх вайскоўцаў з кіраўніцтвам Узброеных Сіл РФ у Крыме.

Як паведамлялася, падчас штурму ўкраінскага фотаграметрычнага цэнтра ў Сімферопалі быў забіты ўкраінскі прапаршчык.

Нагадаем, раней расейскія акупанты перацялі выхад з бухты, затапіўшы там чатыры сваіх караблі.

Фота: dumskaya.net

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках