3 траўня 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова перасцерагае Расею ад захопу Прыднястроўя

3
Малдова перасцерагае Расею ад захопу Прыднястроўя

Прэзідэнт Малдовы Мікалая Цімофці звярнуўся да ўладаў Расеі.

Ён перасцярог Маскву ад усялякіх крокаў анэксіі сепаратысцкага прыднястроўскага рэгіёну, як гэта яна зрабіла з украінскім Крымам. Са слоў Цімофці, Расея зробіць памылку, калі дасць згоду ў адказ на просьбу аб анэксіі з боку фактычнага кіраўніцтва Прыднястроўя, з якой яно звярнулася ў Маскву ўчора, піша «Лiга.нет».

Прэзідэнт Румыніі Траян Бэсэску ўжо выказаў асцярогі, што Малдова цяпер апынулася ў вялікай небяспекі.

Прыднястроўскі рэгіён Малдовы аднабакова абвясціў незалежнасць яшчэ ў 1990 годзе. У 2006 годзе Прыднястроўе правяло нікім не прызнаны «рэферэндум» аб уступленні ў Расею, на якім, як сцвярджаюць у Ціраспалі, «за» прагаласавалі блізу 97% удзельнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках