3 траўня 2024, Пятніца, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі выдасць «жорсткі» альбом да Дня Волі

6
Лявон Вольскі выдасць «жорсткі» альбом да Дня Волі

Новы сольны альбом Лявона Вольскага, які атрымаў назву «Грамадазнаўства», выйдзе 25 сакавіка на мультылэйбле «Пярвак».

Саўндпрадусэрам альбома, які запісваўся ў віленскай студыі Ymir Audio, выступіў нарвежскі музыкант Снор Бэргэруд, піша 34mag.net.

«Калі мы звярнуліся з прапановай супрацоўніцтва, ён адразу ж сказаў, што хацеў бы цалкам запрадзюсаваныя аранжыроўкі і гук, - успамінае Вольскі. - Я пагадзіўся паспрабаваць. Яго бачанне мне падалося цікавым, такім «незямным», і мы пачалі шчыльнае супрацоўніцтва. А далей ужо, як кажуць, творчая магія... Перад пачаткам працы мы папярэдзілі хлопчыкаў і дзяўчынак, што песні будуць жорсткія і бескампрамісныя».

«Музычная канцэпцыя «Грамадазнаўства»- гэта «нічога лішняга». Асноўны ўпор зроблены на лірыку. Некаторыя песні пачынаюцца адразу з тэксту. Нямала сола. Нямала брыджаў. Песні кароткія, тэксты доўгія. У альбоме цалкам парушаная папсовая схема: інтра, куплет-прыпеў, куплет-прыпеў, брыдж і яшчэ пара рэфрэнам», - так апісваецца новая праца Вольскага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках