4 траўня 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША не прызнаюць акупацыю Крыма

21
ЗША не прызнаюць акупацыю Крыма

Вашынгтон не прызнае ўваходжанне Крыму ў склад Расеі.

ЗША будуць дамагацца такой жа рэакцыі ад іншых краін, паведаміў прэс-сакратар Белага дома Джэй Карні 18 сакавіка. "Гэтыя дзеянні не будуць прызнаныя міжнароднай супольнасцю, яны незаконныя і парушаюць тэрытарыяльную цэласнасць суверэннай дзяржавы", - сказаў ён.

Нагадаем, у супольнай заяве прэзідэнта Рады Еўропы Гэрмана ван Рампея і прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Барозу паказана, што Еўрапейскі Звяз мае намер сфармуляваць агульную пазіцыю аб Крыме на гэтым тыдні, піша "Корреспондент".

"Згодна з дэкларацыі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ ад 6 сакавіка і нашай заяве аб Крыме ад 16 сакавіка, Еўрапейская Рада абмяркуе сітуацыю ва Украіне на сваім пасяджэнні на гэтым тыдні і ўзгадніць адзіную еўрапейскую пазіцыю па гэтым пытанні", - гаворыцца ў заяве.

Прэзідэнт РЕ і прэзідэнт Еўракамісіі таксама заявілі, што ЕЗ не прызнае далучэння Крыма і Севастопаля да Расейскай Федэрацыі.

"Суверэнітэт, тэрытарыяльная цэласнасць і незалежнасць Украіны павінны выконвацца. Еўрапейскі Звяз не прызнае ні незаконны, нелегітымны рэферэндум у Крыме, ні яго вынік. Еўрапейскі Звяз не прызнае і не прызнае анэксію Крыма і Севастопаля Расейскай Федэрацыяй", - гаворыцца ў заяве.

Напярэдадні ўлады Крыма абвясцілі незалежнасць рэспублікі, а сёння, паміж Расеяй і Крымам, была падпісаная дамова аб уваходжанні рэспублікі, уключаючы Севастопаль, у склад РФ.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках