5 траўня 2024, Нядзеля, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: Калі мы ўсё робім правільна, чаму ўвесь свет супраць нас?

44
Андрэй Макарэвіч: Калі мы ўсё робім правільна, чаму ўвесь свет супраць нас?

Вядомы расейскі музыка звярнуўся да прыхільнікаў акупацыі Крыма.

У сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Андрэй Макарэвіч задаў ім некалькі рытарычных пытанняў.

«Паважаныя сябры, ворагі, стукачы і тролі! Толькі адно пытанне! Скажыце - калі мы ўсё робім правільна - чаму ўвесь свет супраць нас? Я разумею - Амерыка наш галоўны геапалітычны апанент, але ўвесь свет? Нават кітайцы ўстрымаліся. Гэта таму што мы адны маем рацыю а ўвесь свет лайно? Хто-небудзь сур'ёзна думае, што так бывае?» - спытаў ён.

Нагадаем, учора ў Маскве прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і самаабвешчаныя прадстаўнікі крымскіх уладаў - «кіраўнік урада» Сяргей Аксёнаў, спікер распушчанага Вярхоўнай Радай крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў і «мэр» Севастопаля Аляксей Чалы 18 сакавіка падпісалі дамову аб уключэнні Крыма і Севастопаля ў склад Расеі ў якасці новых суб'ектаў. Пасля гэтага расейскія акупанты пачалі нападаць на ўкраінскія ваенныя аб'екты ў Крыме.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках