5 траўня 2024, Нядзеля, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымчан ужо вясной адправяць служыць у Чачню

41
Крымчан ужо вясной адправяць служыць у Чачню

Маладыя крымчане прызыўнога ўзросту ўжо з гэтай вясны будуць служыць у расейскім войску.

Пра гэта паведаміў самаабвешчаны кіраўнік урада Крыма Сяргей Аксёнаў, перадае УНІАН.

«Пасля ўваходжання ў склад Расеі ў Крыме будзе дзейнічаць расейская Канстытуцыя. Таксама на Крым будзе распаўсюджвацца дзеянне іншых расейскіх законаў. У адпаведнасці з імі будзе ажыццяўляцца і прызыў у расейскае войска», - сказаў Аксёнаў.

Ён прызнаў, што месца службы крымскіх прызыўнікоў не будзе абмяжоўвацца паўвостравам.

«Ніякага адрознення тут не будзе, прызыўнікі будуць служыць па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Дагестане, і ў Чачні, і наогул на Паўночным Каўказе», - распавёў Аксёнаў.

Нагадаем, учора ў Маскве прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і самаабвешчаныя прадстаўнікі крымскіх уладаў - «кіраўнік урада» Сяргей Аксёнаў, спікер распушчанага Вярхоўнай Радай крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў і «мэр» Севастопаля Аляксей Чалы 18 сакавіка падпісалі дамову аб уключэнні Крыма і Севастопаля ў склад Расеі ў якасці новых суб'ектаў. Пасля гэтага расейскія акупанты пачалі нападаць на ўкраінскія ваенныя аб'екты ў Крыме.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках