5 траўня 2024, Нядзеля, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амапавец збіў заўзятара на матчы ў Менску

43
Амапавец збіў заўзятара на матчы ў Менску

Кіраўніцтва футбольнага клуба «Менск» выказала сваю занепакоенасць дзеяннямі супрацоўнікаў АМАПа на матчы 15 сакавіка.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на афіцыйным сайце каманды.

«Мы асуджаем неапраўданае прымяненне сілы з боку супрацоўніка АМАП у дачыненні да заўзятара футбольнага клуба «Менск», які па першым патрабаванні супрацоўніка АМАП выйсці з сектара падпарадкаваўся. Нягледзячы на гэта, на вачах дзяцей да яго была ўжытая грубая сіла: яго ўдарылі аб рэкламную канструкцыю і аб дзвярное шкло.

Акрамя таго кіраўніцтва клуба лічыць неабходным звярнуць увагу на стаўленне супрацоўнікаў АМАП да дзяцей на стадыёне. Падчас правядзення матчу сярод актыўных заўзятараў ФК «Менск» выказалі жаданне знаходзіцца дзеці 8-9 гадоў, у тым ліку выхаванцы ФК «Менск». На працягу першага тайма яны арганізавана падтрымлівалі каманду, выконваючы парадак і загады супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Аднак у перапынку было аддадзена распараджэнне не выпускаць актыўных заўзятараў ФК «Менск» з іх месцаў (не перакусіць, не схадзіць у прыбіральню), што не было растлумачана дзецям, якія знаходзіліся сярод актыўных заўзятараў упершыню. Замест гэтага ў іх адрас быў выкарыстаны грубы тон і выразы, што, відавочна , адмоўна адбілася на псіхалагічным стане маладых заўзятараў», - гаворыцца ў заяве.

Такая сітуацыя выклікае вялікую занепакоенасць у кіраўніцтва ФК «Менск», адной з асноўных задач у якога з'яўляецца папулярызацыя здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і моладзі, а таксама пашырэнне сфер іх культурнага вольнага часу, адзначаюць аўтары заявы.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках