5 траўня 2024, Нядзеля, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія ўводзіць санкцыі супраць Расеі

14
Аўстралія ўводзіць санкцыі супраць Расеі

Улады Аўстраліі паабяцалі замарозіць рахункі, а таксама забараніць уезд для шэрагу расейскіх і ўкраінскіх чыноўнікаў.

Рашэнне прынята з-за ўключэння Крыма ў склад Расеі. Пра гэта 19 сакавіка паведамляе Agence France-Presse, перадае Lenta.ru. Санкцыі закрануць дванаццаць чалавек, восем расейцаў і чацвёра ўкраінцаў, піша The Australian. Імёны чыноўнікаў не называюцца.

Міністр замежных спраў Аўстраліі Джулія Бішоп (Julie Bishop) заявіла, што абмежаванні накіраваныя супраць «асоб, якія паспрыялі стварэнню расейскай пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны». Само ўключэнне Крыма ў склад Расеі ў Канбэры называюць анэксіяй, а таксама заяўляюць, што не лічаць легітымным «рэферэндум», праведзены на паўвостраве.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках