5 траўня 2024, Нядзеля, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаварцова выйшла ў асноўны раунд турніру ў Маямі

Гаварцова выйшла ў асноўны раунд турніру ў Маямі

Вольга Гаварцова (98-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў асноўны раунд турніру ў Маямі (ЗША).

У стартавым матчы кваліфікацыі яна ўзяла верх над амерыканкай Шэлбі Роджэрс (110 ) - 6:2, 6:1, а ў другім над немкай Юліяй Гёргес (92) - 7:6 (7:3), 6:2.

Наступнай саперніцай Гаварцовай будзе Шахар Пеер з Ізраіля (88). Пераможца сустрэнецца з італьянкай Флавіяй Пенета (12).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (4), якая двойчы выйгравала турнір у Маямі - у 2009 і 2011 гадах, другі год запар яго прапускае з-за траўмы нагі. Азаранка - адзіная прадстаўніца першай дзесяткі, якая прапускае гэты турнір.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках