5 траўня 2024, Нядзеля, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль патрабуе ад украінскіх вайскоўцаў пакінуць Крым

17
Крэмль патрабуе ад украінскіх вайскоўцаў пакінуць Крым

20 тысячам украінскіх салдат вылучаны новы ўльтыматум.

Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы, якія застаюцца ў Крыме, могуць далучыцца да воінскіх частак Крыма, а затым - да расейскай арміі, або «свабодна пакінуць паўвостраў».

Пра гэта ён заявіў у праграме ВВС Hardtalk, перадае РБК-Украина.

Паводле ацэнак, на тэрыторыі Крыма цяпер знаходзяцца каля 20 тыс. украінскіх салдат.

Напярэдадні ў Крыме загінуў украінскі вайсковец. «На жаль, мы вымушаныя сутыкацца з правакацыямі», - пракаментаваў Пяскоў інфармацыю аб яго гібелі.

Паводле яго слоў, Расея не збіраецца пачынаць ваенныя дзеянні на тэрыторыі Усходняй Украіны.

«Вядома, што гаворка не ідзе аб ваенных дзеяннях ва ўсходніх рэгіёнах Украіны. Але Расея будзе рабіць усё магчымае, выкарыстоўваючы законныя сродкі - усе законныя сродкі, у поўнай адпаведнасці з міжнародным правам, - каб абараніць і працягнуць руку дапамогі рускім, якія жывуць ва ўсходніх рэгіёнах Украіны», - распавёў Пяскоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках