5 траўня 2024, Нядзеля, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя кінулі выбуховыя прылады ў адэскі офіс «Свабоды»

1
Невядомыя кінулі выбуховыя прылады ў адэскі офіс «Свабоды»

У памяшканні знаходзілася пяць супрацоўнікаў офіса, яны не пацярпелі.

Інцыдэнт адбыўся каля 17.15 у аўторак, 18 сакавіка, піша korrespondent.net.

Невядомыя кінулі дзве самаробных выбуховых прылады ў памяшканне грамадскай прыёмнай народнага дэпутата - "свабодаўца" Паўла Кірыленкі на вул. Княжацкай.

Як паведамляе прэс-служба Адэскай абласной арганізацыі ВА «Свабода», інцыдэнт адбыўся каля 17.15 у аўторак, 18 сакавіка. Двое невядомых падышлі да дома і кінулі ў адно з вокнаў некалькі камянёў, пасля чаго кінулі ў яго выбуховыя прылады, але не патрапілі. Прылады ўпалі на зямлю, пасля чаго адно з іх выбухнула каля аўтамабіля. Ніхто не пацярпеў.

У Адэскай абларганізацыі ВА «Свабода» заявілі, што расцэньваюць дадзены інцыдэнт як тэрарыстычны акт з боку мясцовых груповак.

Факт выкарыстання выбуховых прылад пацвердзілі ў міліцыі. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.

Фота: Форум

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках