5 траўня 2024, Нядзеля, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Heineken у Беларусі трывае страты

14
Heineken у Беларусі трывае страты

У Heineken расказалі, з чым звязаныя страты кампаніі ў Беларусі.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 18 сакавіка ў Менску паведаміў дырэктар кампаніі Васілен Цанаў.

Нагадаем, віцэ-прэм'ер Міхал Русы 13 лютага на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама даручыў кіраўніцтву Магілёўскай вобласці цягам тыдня разабрацца з прычынамі стратнай працы Heinеken у Беларусі. У віцэ-прэм'ера "выклікала непаразуменне інфармацыя пра тое, што такая буйная і вядомая броварная кампанія ўжо на працягу цэлага шэрагу гадоў працуе стратна на тэрыторыі Беларусі", перадае БелаПАН.

"Згодна з эканамічнымі законамі такія прадпрыемствы павінны закрывацца альбо прадаваць свае актывы больш паспяховым кампаніям. Раз гэтага не адбываецца, значыць, у Heinеken ёсць нейкая іншая крыніца даходу", - лічыць Русы. З гэтым пытаннем "трэба дэталёва разабрацца на працягу бліжэйшага тыдня", падкрэсліў віцэ-прэм'ер. "Бо калі прадпрыемства не атрымлівае прыбытак, значыць, і не плаціць адпаведныя падаткі ў бюджэт. Гэта ненармальна, тым больш для такога вядомага брэнда, як Heinеken", - сказаў Русы.

У сваю чаргу, у кампаніі Heineken паказалі на некалькі прычын такой сітуацыі. "Мы вельмі сур'ёзна падыходзім да таго, што было адзначана дзяржаўным служачым", - сказаў Цанаў. Ён падкрэсліў: "Кампанія ў Беларусі - адносна маладая, нам толькі пяць гадоў". "Згодна з мясцовай статыстыкай мы церпім страты. Таму ёсць дзве прычыны. Галоўным чынам, гэта тычыцца валютных курсавых розніц, якія акумуляваліся ў перыяд гіперінфляцыі ў 2011 годзе. Другая прычына - велізарнае павелічэнне акцызаў", - сказаў кіраўнік кампаніі.

Ён таксама адзначыў, што яшчэ адной прычынай з'яўляецца высокі кошт крэдытаў, які назіраецца ў Беларусі. "Мы плацім акцызы і ПДВ. Вельмі цікавы аспект: да нас іншы падыход, чым да вытворцаў алкаголю. Калі акцыз мы плацім загадзя, а вытворца алкаголю ў Беларусі можа заплаціць яго толькі пасля аплаты ад спажыўца. Гэта значыць, мы субсідуем крэдыторскую запазычанасць на працягу 55 дзён. Гэта таксама з'яўляецца прычынай страт і нашых вынікаў", - адзначыў Цанаў.

Тым не менш, паводле яго слоў, вынікі з году ў год паляпшаюцца і ў 2014 і 2015 гадах кампанія прагназуе станоўчую дынаміку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках