5 траўня 2024, Нядзеля, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі ўзялі штурмам штаб ВМС Украіны

12

У Мінабароны Украіны паведамляюць, што афіцэры, як могуць, стрымліваюць натоўп.

У Севастопалі ў сераду раніцай грамадзянскія завалілі плот і зайшлі на тэрыторыю штаба камандавання ваенна-марскіх сіл Украіны, паведамляе «Украинская правда».

Пра гэта выданню паведаміў кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.

Паводле яго слоў, мужчыны завалілі плот, і натоўп уварваўся ўнутр. Па стане на 9:00 людзі знаходзяцца на тэрыторыі.

"Афіцэры, як могуць, стрымліваюць гэтую масу людзей, каб яны не расцякаліся па тэрыторыі", - сказаў ён.

"Ну вядома, што нашы ўкраінскія афіцэры супраць жанчын сілу прымяняць не стануць", - падкрэсліў Селязнёў.

Ён дадаў, што пракрамлёўскіх узброеных людзей няма. "Ёсць розныя людзі і ў масках і без масак, але ўзброеных няма", - сказаў ён.

Селязнёў таксама дадаў, што ў іншых кропках ноч прайшла спакойна.

"Усюды нашых вайскоўцаў спрабуюць угаварыць перайсці на бок ЧФ РФ або ісці на мацерыковую частку Украіны", - дадаў ён.

Раней кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" паведамляў, што паводле аператыўных дадзеных суполкі "Інфармацыйны супраціў", яшчэ да 9:00 "самаабарона Крыма" пачала штурм штаба ВМС Украіны. Нападнікаў прыкладна 200 чалавек, сярод іх, акрамя баевікоў, жанчыны.

"Украінскія афіцэры забарыкадаваліся ў памяшканнях. Нават пасля ўчорашняга дазволу Мінабароны Украіны нашым вайскоўцам ужываць зброю прысутнасць жанчын сярод нападнікаў робіць абарону складанай", - піша Цімчук.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках