5 траўня 2024, Нядзеля, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Муждабаеў: Прыдуркаватыя стаўленікі Пуціна зрабілі ўсё, каб адвярнуць крымскіх татараў

10
Муждабаеў: Прыдуркаватыя стаўленікі Пуціна зрабілі ўсё, каб адвярнуць крымскіх татараў

Горшага пачатку зносінаў РФ з карэнным народам Крыма немагчыма прыдумаць, лічыць расейскі журналіст.

Пра гэта Айдэр Муждабаеў напісаў у блогу на «Эхо Москвы».

«Калі б Уладзімір Пуцін разумеў болевыя кропкі крымскіх татараў, ён бы першай анучай, якая трапіла пад руку, прама пасля сваёй прамовы ў Крамлі, заткнуў рот тым «кіраўнікам Крыма», якія сёння паабяцалі адбіраць у крымскіх татараў «незаконна захопленую» зямлю.

Горшага пачатку зносінаў Расеі з карэнным народам Крыма немагчыма прыдумаць.

Па сутнасці гэта прагучала як папярэджанне аб непажаданасці знаходжання татараў на сваёй зямлі, і ніякія абяцанні ўвядзення афіцыйнай крымскататарскай мовы ўжо не дапамогуць.

Менавіта так - як намёк на далейшае бяспраўе, бязмежжа на радзіме, як прапанову «добраахвотнай» дэпартацыі - крымскія татары гэта і зразумелі.

Дарадцаў Пуціна я хачу павіншаваць асобна: вашы прыдуркаватыя стаўленікі сёння зрабілі ўсё, каб адвесці крымскіх татараў, нават тых, хто меў нейкія ілюзіі, ад Расеі», - напісаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках