5 траўня 2024, Нядзеля, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве пікетавалі ГПУ пасля ўчорашняй выхадкі «свабодаўцаў»

5

У сераду, 19 сакавіка, пад Генеральнай пракуратурай Украіны прайшоў мітынг.

Удзельнікі дамагаліся рэакцыі генпракурора -"свабодаўца" Алега Махніцкага на незаконныя дзеянні яго аднапартыйцаў датычна старшыні НТКУ Аляксандра Панцеляймонава.

Пра гэта паведаміла ўдзельніца акцыі Міхайліна Скорык на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

"У 8:00 пачынаем лавіць цудоўнага Пракурора ад "Свабоды" на вул. Рэзніцкай", - напісала Скорык.

Фото: Facebook Михайлины Скорик

"Мы спыталі ў ГПУ, ці іх гэта героі ?" - зрабіла справаздачу аб праведзенай акцыі актывістка. Па словах дзяўчыны, пракуроры і следчыя ад камер адварочваліся.

Дэпутат ад фракцыі "Свабода" Ігар Мірашнічэнка, прыйшоўшы на месца падзеі, запэўніў, што ўсё рабіў правільна. Паміж ім і ўдзельнікамі пікету ўспыхнула дыскусія, піша obozrevatel.com.

Па словах Міхайліны Скорык, намеснік генпракурора Мікалай Банчук запэўніў, што ў пракуратуры адвакатаў няма, а справу расследуюць.

18 сакавіка "свабодаўцы" збілі прэзідэнта НТКУ, прымушаючы звольніцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках