5 траўня 2024, Нядзеля, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Літвы ва Украіне: Расея не спыніцца на Крыме

4
Амбасадар Літвы ва Украіне: Расея не спыніцца на Крыме

Амбасадар Літвы ва Украіне Пятрас Вайтэкунас заявіў, што рашэнне Расеі анэксаваць тэрыторыю Крыма разбурыла ранейшы светапарадак.

Пра гэта ён казаў у сераду ў інтэрв'ю перадачы «Добрай раніцы, Літва» LRT, піша ru.delfi.lt.

«18 сакавіка быў разбураны той парадак у свеце, які 69 гадоў гарантаваў Еўропе мір. Няма ніякіх прычын думаць, што агрэсар спыніцца, ці што яму будзе дастаткова Крыма», - сказаў Вайтэкунас.

Дыпламат выказаў асцярогу, што сёння няма ніякіх гарантый міру, так як «дакументы, на якіх засноўваўся мір, парушаныя».

Па словах Вайтэкунаса, зараз мы жывем у цалкам новым свеце, а яшчэ большую трывогу ў яго выклікае тое, як на анэксію Крыма рэагавалі расейцы.

«У самой Расеі былі слёзы радасці і песні. Гэта дрэнны сігнал і для нас, і для ўсёй Еўропы»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках