5 траўня 2024, Нядзеля, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фестываль The Beatles Shabli назваў імёны ўдзельнікаў

Фестываль The Beatles Shabli назваў імёны ўдзельнікаў

Міжнародны фестываль The Beatles Shabli адбудзецца 31 траўня і традыцыйна будзе прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей.

Фестываль пройдзе на хутары «Шаблі» ў 100 кіламетрах ад Менска, піша ultra-music.com.

У якасці хэдлайнера на The Beatles Shabli выступіць ужо знаёмы беларускай публіцы гурт The Bestbeat з Сербіі. Чарговае выступленні музыкаў - заслуга гасцей першага фестывалю: менавіта сербы сталі фаварытам глядацкага галасавання, праведзенага ў мінулым годзе.

Іншым хэдлайнерам фестываля стане гурт Ça Va Bien з Татарстана. Юныя музыкі з'яўляюцца пераможцамі конкурсу кавераў The Beatles, які праходзіў мінулай восенню ў Казані. Узрост удзельнікаў гурта - 15 і 16 гадоў. На хутары «Шаблі» 31 траўня музыкі цалкам выканаюць альбом The Beatles «Help!».

Яшчэ адзін удзельнік фестывалю - растоўскі гурт Father McKenzie. Музыкі гурта, як артадаксальныя бітламаны, беражліва ставяцца да творчасці ліверпульскай чацвёркі і ўключылі ў сваю праграму мноства рарытэтных песень з вялікай «бітлоўскай» дыскаграфіі.

Беларусь на фестывалі The Beatles Shabli 2014 будуць прадстаўляць гурты Flat, Double C, Bulba Fusion, Real Jazz Band і DJ Ezhaka. Кожны ўдзельнік фестывалю прадставіць публіцы сваё бачанне музыкі легендарных The Beatles.

Прымеркаваны да Дня абароны дзяцей фестываль The Beatles Shabli носіць сямейны характар. На тэрыторыі хутара будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, дзе юныя бітламаны змогуць правесці час за гульнямі і конкурсамі з аніматарамі студыі Jokers і авангарднага тэатра Eye. Акрамя гульняў, дзецям і іх бацькам будзе прадстаўленая «Батлейка» ад рэжысёра Андрэя Жураўскага.

На фестывалі таксама размесціцца кірмаш, на якім будуць прадстаўленыя сувенірныя крамы, палаткі з індыйскім і вінтажным адзеннем, чайная, а таксама кафэ з традыцыйнай і вегетарыянскай кухняй. Наведвальнікам фестывалю будзе прадастаўленая магчымасць скарыстацца паслугамі «Кальяннай №1», зонамі для спартыўных гульняў, адмысловымі месцамі для мангалаў і барбекю. Госці фестывалю таксама змогуць узяць удзел у майстар-класах па ёзе на пляцоўцы часопіса YoLife, згуляць у фрысбі ці навучыцца бразільскім танцам у школе капаэйры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках