5 траўня 2024, Нядзеля, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: Абама выставіў Амерыку слабой

13
Джон Макейн: Абама выставіў Амерыку слабой

Крым агаліў дэфіцыт рэалізму ў знешняй палітыцы адміністрацыі Барака Абамы.

"Ці вінаваціць прэзідэнта Абаму ў расейскім уварванні ў Крым і ў будучай анэксіі гэтай тэрыторыі?" - пытаецца ў сваім артыкуле для The New York Times сенатар Джон Макейн. І сам жа адказвае: вядома, вінаваты выключна "Уладзімір Пуцін, расейскі імперыяліст і апаратчык КДБ".

Аднак сенатар тут жа выказвае прэтэнзіі да Абамы - заяўляе, што Крым агаліў дэфіцыт рэалізму ў знешняй палітыцы адміністрацыі Абамы. Запэўніванні, што ЗША могуць адысці ад важнай ролі ў сусветнай палітыцы, "падмацавалі ўражанне, што Злучаныя Штаты слабыя; а людзей накшталт Пуціна слабасць правакуе на дзеянні", гаворыцца ў артыкуле. Пуцін жыве ў жорсткім, цынічным свеце, дзе любое суперніцтва - гульня па прынцыпе "пераможца атрымлівае ўсё".

У выпадку Крыма самае трывожнае, лічыць Макейн, у тым, што "пуцінская агрэсія адлюстроўвае пагарду да рэнамэ Амерыкі ў свеце. Гэта заахвоціла расхрабрыцца іншых агрэсіўных гульцоў - ад кітайскіх нацыяналістаў да тэрарыстаў з "Аль-Каіды" і іранскіх тэакратаў".

Макейн заклікае Абаму: менавіта ў Крыме трэба "ўсвядоміць гэтыя факты і прыступіць да аднаўлення рэнамэ ЗША як сусветнага лідара".

Меры ў адказ ЗША павінны быць дваякімі.

Першая група мер - "разам з саюзнікамі падтрымаць Украіну, супакоіць устрывожаных сяброў ва Усходняй Еўропе і краінах Балтыі, прадэманстраваць Пуціну моцны, адзіны фронт і прадухіліць пагаршэнне крызісу", гаворыцца ў артыкуле.

Неабходныя санкцыі ў дачыненні да расейскіх чыноўнікаў, міжнародная ізаляцыя Расеі і пашырэнне ваеннай прысутнасці НАТА на ўсходняй мяжы. Варта таксама падтрымліваць і забяспечваць "украінскіх патрыётаў, як ваенных, так і цывільных асоб, якія не адступаюць на ўрадавых аб'ектах у Крыме".

Украінскім лідарам трэба "аб'яднаць нацыю і паклясціся правесці рэформы", а Захаду - аказаць Украіне буйную дапамогу, "фінансавую і іншую".

Другая група мер - "пераўзброіцца" маральна і разумова, каб не дапусціць, каб змрок пуцінскага свету распаўсюдзіўся на яшчэ большую частку чалавецтва", раіць Макейн. Варта ўсвядоміць: калі Амерыка і не супернічае з Расеяй, то Пуцін бачыць у Амерыцы суперніка.

Макейн таксама лічыць: пуцінская Расея - не вялікая дзяржава, а "бензазапраўка пад кіраваннем карумпаванага, аўтакратычнага рэжыму". У выніку расейцы настрояцца на Пуціна, зусім як украінцы - на Януковіча.

Макейн раіць ЗША сёння ж рыхтавацца да гэтага абароту падзей. А менавіта, "паказаць расейскаму народу, што мы падтрымліваем правы чалавека, пашырыўшы "Закон Магніцкага". Не дазваляць расейскім чыноўнікам захоўваць незаконныя даходы на Захадзе. "Даказаць, што краіны кшталту Украіны, Грузіі і Малдавіі маюць будучыню ў еўраатлантычнай супольнасці, і Расея таксама можа яе мець", - гаворыцца ў артыкуле.

Трэба ўсімі сіламі прадэманстраваць, што будучыня - за каштоўнасцямі Захаду, а не "імперскай клептакратыі". Калі Украіна стане незалежнай, квітнеючай і інтэграванай у Еўропу, расейцы пачнуць пытацца: "Чаму ў нас не так?" "Гэта будзе азначаць не толькі крах імперскіх мараў Пуціна, але і рассее хлусню, на якой наогул трымаецца яго ўлада над Расеяй", - гаворыцца ў артыкуле.

Самым моцным бокам Амерыкі заўсёды была яе канцэпцыя прагрэсу чалавецтва. Але для ўвасаблення надзей патрабуюцца рэалізм, сіла і лідарства. "Калі Крым не працвярэзіць нас, каб мы ўсвядомілі гэты факт, я нават баюся выказаць здагадку, што тады нас можа працвярэзіць", - так завяршаецца артыкул.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках