5 траўня 2024, Нядзеля, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 5 тысяч беларусаў з'ехалі ў мінулым годзе на працу ў Польшчу

11
Больш за 5 тысяч беларусаў з'ехалі ў мінулым годзе на працу ў Польшчу

Адток працоўнай сілы з Беларусі працягвае расці.

На працягу некалькіх гадоў у Польшчы назіраецца попыт на работнікаў з-за ўсходняй мяжы. З апошніх дадзеных Міністэрства працы вынікае, што ў мінулым годзе прадпрымальнікі працаўладкавалі 235,6 тыс. работнікаў з Усходу. З іх 217,6 тыс. украінцаў, 9,2 тыс. малдаван, 5,2 тыс. беларусаў, 2,3 тыс. грузінаў, 1,3 тыс. расейцаў, піша Dziennik Gazeta Prawna (пераклад - charter97.org).

Варта адзначыць, што ў апошні час эміграцыя беларусаў у Польшчу набыла масавы характар. Толькі за першае паўгоддзе 2013 года від на жыхарства ў гэтай краіне атрымалі 10,5 тысяч беларускіх грамадзян.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках