5 траўня 2024, Нядзеля, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Украіны тэрмінова выехалі ў Крым

4
Віцэ-прэм'ер і міністр абароны Украіны тэрмінова выехалі ў Крым

Віталь Ярэма і Ігар Ценюх выехалі ў Крым для дээскалацыі канфлікту.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк даручыў першаму віцэ-прэм'ер-міністру Украіны Віталю Ярэме і в. а. міністра абароны Ігару Ценюху (на фота) адбыць у Крым для дээскалацыі канфлікту.

Пра гэта на брыфінгу заявіў міністр Кабінета міністраў Украіны Астап Семярак, інфармуе РБК-Украина.

"Арсеній Яцанюк даў тэрміновае даручэнне першаму віцэ-прэм'ер-міністру Украіны Віталю Ярэме і міністру абароны Ігару Ценюху адбыць у Крым для ўрэгулявання сітуацыі і дээскалацыі канфлікту і недапушчэння яго пераходу ў ваенны", - сказаў Семярак.

Паводле яго слоў, Ярэма і Ценюх пакінулі пасяджэнне ўрада і паехалі ў аэрапорт. Акрамя таго, сёння ўрад прыме рашэнне па пашырэнні складу ўрадавай групы.

У той жа час самаабвешчаны "прэм'ер-міністр" Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што Віталя Ярэму і Ігара Ценюха не пусцяць на тэрыторыю Крыма.

"У Крыме іх не чакаюць. У Крым ніхто іх не дапусціць, і адправяць іх назад", - падкрэсліў ён.

Фота: AFP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках