5 траўня 2024, Нядзеля, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча, Літва і Украіна створаць агульную ваенную брыгаду

15
Польшча, Літва і Украіна створаць агульную ваенную брыгаду

Міністэрства абароны Польшчы паведаміла, што абнавіла планы па стварэнні адзінай з Літвой і Украінай ваеннай брыгады.

Пра гэта паведамляе літоўскі партал ru.DELFI.lt. Цяперашні крызіс Украіны паслужыў новым імпульсам для фармавання падобнай брыгады.

«На мінулым тыдні намеснік міністра абароны Украіны наведаў офіс НАТА ў Брусэлі і агучыў ідэю аб стварэнні польска-літоўска-украінскай брыгады», - сказаў член Еўрапарламента ад Польшчы Павел Коваль. На яго думку, цяпер прыйшоў час не толькі абнавіць ідэю, але і яе ажыццявіць.

Тым часам, міністэрства абароны Літвы адзначае, што стварэнне адзінай брыгады Літвы, Польшчы і Украіны з'яўляецца прыярытэтам. «Перамовы на экспертным узроўні з нагоды стварэння брыгады праходзілі ўвесь час», - адзначае міністэрства.

У панядзелак дадзенае пытанне міністр абароны Літвы Юозас Алекас па тэлефоне абмеркаваў з міністрам абароны Украіны Ігарам Ценюхам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках