5 траўня 2024, Нядзеля, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы таранілі абаронцаў базы ВМС у Крыме трактарам

7

У горадзе Наваазёрнае ў Крыме расейскія салдаты захапілі КПП штаба Паўднёвай ваенна-марской базы.

Яны спрабавалі наехаць на ўкраінскіх вайскоўцаў на трактары, паведаміў кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны ў аўтаноміі Уладзіслаў Селязнёў. Прадстаўнік Мінабароны заявіў, што расейскія салдаты захапілі КПП. Ва ўкраінскіх афіцэраў ёсць зброя.

"У Наваазёрным праломленая брама штаба Паўднёвай ВМБ, крыніцы заяўляюць, што трактар ішоў на ўкраінскіх афіцэраў не спыняючыся. Пакуль салдаты РФ захапілі КПП, далей не ідуць. Украінскія афіцэры ўзброеныя", - напісаў Селязнёў у Facebook.

Нагадаем, раней у Крыме сепаратысты здымалі з украінскіх частак сцягі і вывешвалі трыкалоры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках