5 траўня 2024, Нядзеля, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Паўночныя краіны рыхтуюць фінансавую дапамогу Украіне

2

Швецыя рыхтуе пакет фінансавай дапамогі для Украіны ад паўночных краін і краін Балтыі.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт у сваім акаўнце ў «Твітэры».

«Швецыя рыхтуе пакет фінансавай падтрымкі для Украіны ад паўночных краін і краін Балтыі па ўзгадненні з МВФ. Мы зробім істотны ўклад», - напісаў ён.

Пры гэтым шведскі міністр дадаў, што пакет фінансавай падтрымкі для Украіны павінен ісці ў спалучэнні з глыбокімі эканамічнымі рэформамі, якія «даўно наспелі, але могуць даць Украіне новы старт».

Нагадаем, сёння міністр эканомікі краіны Аляксандр Шлапак паведаміў, што перамовы з МВФ знаходзяцца ў працэсе распрацоўкі эканамічнай і фінансавай палітыкі. Два тыдні таму Еўракамісія вызначыла пакет фіндапамогі Украіне ў суме не менш за 11 мільярдаў еўра, якія будуць выдзеленыя на працягу некалькіх гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках