5 траўня 2024, Нядзеля, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Юшчанка: Украіна - ключ да доўгатэрміновай бяспекі ЕЗ

7
Віктар Юшчанка: Украіна - ключ да доўгатэрміновай бяспекі ЕЗ

Бяспека кантынента залежыць ад поўнай інтэграцыі Украіны ў ЕЗ і НАТА: інакш Расея так і будзе дэстабілізаваць кантынент.

Пра гэта заявіў былы прэзідэнт краіны Віктар Юшчанка ў інтэрв'ю Financial Times (пераклад - Inopressa.ru).

"Я не магу ўявіць сабе якую-небудзь еўрапейскую канструкцыю, якую-небудзь еўрапейскую "формулу поспеху" ў сферы бяспекі, калі Украіна не будзе яе часткай, - сказаў адзін з лідараў Аранжавай рэвалюцыі 2004 года ў інтэрв'ю ў Брусэлі. - Яны [Расея] спрабуюць адрадзіць вялікую імперыю, яны збіраюць землі, і без Украіны гэта збіранне не будзе поўным... Крым - усяго толькі этап гэтага плана".

Юшчанка цвёрда падтрымлівае новага прэм'ера Арсенія Яцанюка і заклікае еўрапейскіх лідараў заняць жорсткую пазіцыю ў адносінах з Масквой, у тым ліку разарваць сувязі ў энергетыцы.

Юшчанка прызнаў, што некаторыя еўрапейскія лідары заўсёды будуць "выбіраць хлеб, а не свабоду". У мінулым Еўропа спрабавала "не абудзіць расейскую агрэсію". "Але ў доўгатэрміновай перспектыве Еўропа ў гэтай сітуацыі прайграе", - заявіў Юшчанка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках