5 траўня 2024, Нядзеля, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Крэмер: Патрэбныя санкцыі супраць «Газпрама», «Лукойла» і «Раснафты»

38
Дэвід Крэмер: Патрэбныя санкцыі супраць «Газпрама», «Лукойла» і «Раснафты»

Пуціна спыніць толькі жорсткая пазіцыя Захаду.

Новыя санкцыі, несумненна, спатрэбяцца, паколькі ў апублікаваным спісе чыноўнікаў "не хапае некалькіх вядучых імёнаў", адзначае ў сваім каментары выданню The Washington Post (пераклад — Inopressa.ru) кіраўнік Freedom House Дэвід Крэмер.

Пакуль што Белы дом увёў санкцыі супраць двух уплывовых дарадцаў Пуціна Уладзіслава Суркова і Сяргея Глазьева, віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Рагозіна і чатырох парламентароў, уключаючы спікера Савета Федэрацыі. Аўтар артыкула таксама прапануе ўнесці ў спіс наступных службовых асоб: кіраўніка адміністрацыі Пуціна Сяргея Іванова, дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, міністра абароны Сяргея Шайгу, спікера Дзярждумы Сяргея Нарышкіна і ўсіх членаў Савета Федэрацыі, якія галасавалі за выкарыстанне сілы на Украіне.

Каб па-сапраўднаму дамагчыся ўвагі Пуціна і яго атачэння, ЗША і Еўразвяз павінны ўзяцца за яго галоўных "донараў", мяркуе Крэмэр і пералічвае іх: кіраўнік "Раснафты" Ігар Сечын, кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер, прэзідэнт "Лукойла" Вагіт Алекпераў, кіраўнік Volga Group Генадзь Цімчанка, Юрый Кавальчук і Мікалай Шамалаў з банка "Расея", кіраўнік "Расабаронэкспарта" Сяргей Чэмезаў.

Кіраўнік Freedom House таксама настойвае на тым, што ўзначаліць спіс у хуткім часе павінен сам Уладзімір Пуцін, нагадваючы аб тым, што спіс беларускіх чыноўнікаў, якія падвергліся санкцыям, узначальвае Лукашэнка.

"Пакуль Пуцін і яго атачэнне не заплацяць сур'ёзную цану за свае дзеянні, яны наўрад ці адступяць і могуць нават прычыніць новую шкоду, апроч той, якую яны ўжо нанеслі Украіне", - перасцерагае Крэмер.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках