5 траўня 2024, Нядзеля, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідэолагі забаранілі дабрачынны канцэрт на Дзень Волі ў Менску

6
Ідэолагі забаранілі дабрачынны канцэрт на Дзень Волі ў Менску

Сталічныя ўлады не выдалі гастрольнае пасведчанне на мерапрыемства з удзелам беларускіх рок-гуртоў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар беларускамоўнага панк-рок калектыву Amaroka Зміцер Афанасенка.

«Бясплатны дабрачынны канцэрт з удзелам NRM, нашага і іншых гуртоў, які павінен быў адбыцца 25 сакавіка ў менскім клубе «Піраты», забаранілі. На мерапрыемства проста не выдалі «гастрольку». Ніхто нічога не тлумачыць», - адзначыў ён.

Нагадаем, з чэрвеня мінулага года культурна-відовішчныя мерапрыемствы ў Беларусі праводзяцца толькі з дазволу ідэолагаў. Згодна з указам Лукашэнкі №257, арганізатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (гастрольнае пасведчанне) ва ўпраўленні ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама або Менскага гарвыканкама.

Фота: budzma.org

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках