5 траўня 2024, Нядзеля, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі: Датэрміновыя «выбары» пачаліся з масавых фальсіфікацый

58
Назіральнікі: Датэрміновыя «выбары» пачаліся з масавых фальсіфікацый

У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах «дэпутатаў» назіральнікі паведамілі аб масавых фальсіфікацыях.

Яны зафіксаваныя ў Ленінскім раёне Менска, перадае БелаПАН.

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», у прыватнасці, інфармуюць, што на ўчастку №19 назіральнікі налічылі 68 прагаласаваўшых выбаршчыкаў (на тэрыторыі ўчастка знаходзіцца студэнцкі інтэрнат), а ў пратаколе камісіі значыцца 93 прагаласаваўшых; на ўчастку №17 прагаласавала 18 выбаршчыкаў, а ў пратаколе камісіі значыцца 52; на ўчастку №15 прагаласавала 9, а камісія паказала ў пратаколе 39 прагаласаваўшых.

Але, адзначаюць у кампаніі, найбольш маштабная фальсіфікацыя прайшла на участках № 12 і 13, якія знаходзяцца ў школе №139 па праспекце Ракасоўскага. На ўчастку №12 назіральнік, якi ажыццяўляў "бесперапыннае суцэльнае назіранне", налічыў усяго 16 прагаласаваўшых, а камісія згодна з пратаколам налічыла 106 выбаршчыкаў.

На ўчастку №13, па дадзеных незалежных назіральнікаў, прагаласавала 12 чалавек, а камісія ў пратаколе паказала 88.

20 сакавіка назіральнікі маюць намер падаць скаргі аб масавых фальсіфікацыях ў Ленінскую раённую выбарчую камісію і пракуратуру.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках