5 траўня 2024, Нядзеля, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабмін зацвердзіў план эвакуацыі ўкраінцаў з Крыма

8
Кабмін зацвердзіў план эвакуацыі ўкраінцаў з Крыма

Урад Украіны зацвердзіў план мерапрыемстваў па эвакуацыі грамадзян краіны з тэрыторыі паўвострава.

Пра гэта паведаміў міністр Кабінета міністраў Украіны Астап Семерак, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Сёння прыняты адпаведны план мерапрыемстваў. Рашэнне прынята ўрадам і Саветам нацыянальнай бяспекі і абароны. План прадугледжвае даручэнне ўсім органам цэнтральнай выканаўчай улады правесці падрыхтоўчы этап і выканаць задачы, якія стаяць сёння», - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў сераду, 19 сакавіка.

Міністр Кабміна выказаў надзею, што гэты працэс не будзе пагрозлівым, але ўкраінскія ўлады павінны падрыхтавацца да «належнай рэакцыі на магчымыя міграцыйныя рухі».

Акрамя гэтага, па словах Семерака, урад вядзе дыялог з органамі мясцовай улады, якія сумесна з Міністэрствам сацыяльнай палітыкі Украіны, размяшчаюць крымчан.

Расея і Крым у аўторак, 18 сакавіка, падпісалі дамову аб уваходжанні рэспублікі ў склад РФ. Украіна назвала дзеянні Расеі анэксіяй і заявіла, што ніколі не прызнае далучэнне аўтаноміі ў РФ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках