5 траўня 2024, Нядзеля, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія навукоўцы просяць праверыць Кісялёва на экстрэмізм

51
Расейскія навукоўцы просяць праверыць Кісялёва на экстрэмізм

Навукоўцы просяць праверыць прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва на экстрэмізм пасля яго слоў пра «ядзерную атаку».

Расейскія навукоўцы напісалі ліст да кіраўніцтва Мінсувязі, Раскамнагляду і ВГТРК, у якім яны звяртаюць увагу на недапушчальныя выказванні вядучага тэлепраграмы «Вести недели» Дзмітрыя Кісялёва. Тэкст ліста апублікаваны на сайце Таварыства навуковых работнікаў (ТНР), піша km.ru.

«Распаўсюд безадказных разваг аб ядзернай вайне, прывучванне грамадскай думкі да дапушчальнасці самой думкі пра магчымасць удзелу ў ёй Расеі надзвычай небяспечныя і павінны быць неадкладна прыпыненыя», - гаворыцца ў тэксце ліста.

Навукоўцы падазраюць тэлевядучага ў распальванні міжнацыянальнай і міждзяржаўнай варожасці і просяць праверыць яго словы на наяўнасць экстрэмізму. На сайце ТНР арганізаваны збор подпісаў у падтрымку ініцыятывы. На дадзены момант подпісы пакінулі 18 акадэмікаў, прафесараў, дактароў і кандыдатаў навук.

Акрамя таго, аўтары ліста заклапочаныя тым, што Кісялёў адначасова займае пасады намесніка генеральнага дырэктара ВГТРК і генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенства «Россия сегодня».

Якія менавіта выказванні вядучага могуць несці экстрэмісцкі характар, у тэксце ліста не ўдакладняецца. Не выключана, што яны, на думку навукоўцаў, прагучалі ў выпуску праграмы «Вести недели» 16 сакавіка 2014 года. Тады Кісялёў, у прыватнасці, заявіў, што «Расея здольная ператварыць ЗША ў радыеактыўны попел».

9 снежня 2013 года стала вядома аб ліквідацыі РІА Новости і стварэння на яго базе новага СМІ «Россия сегодня», якое будзе прадстаўляць інтарэсы Расеі за мяжой. На пасаду галоўнага рэдактара прызначылі Дзмітрыя Кісялёва.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках