5 траўня 2024, Нядзеля, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцаў у Расею пусцяць толькі па запрашэнні

44
Украінцаў у Расею пусцяць толькі па запрашэнні

Больш чым 180 украінцам расейскія памежнікі забаранілі ўезд з-за адсутнасці запрашэння і гарантыйнага ліста.

Пра гэта паведамляе Дзяржпамежслужба Украіны.

Праблемы з уездам на тэрыторыю Расеі ва ўкраінцаў пачаліся з 15 сакавіка, піша АиФ.ua. З гэтай даты расейскія памежнікі пачалі патрабаваць у грамадзян Украіны запрашэнне на ўезд, а таксама гарантыйны ліст запрашаючага боку аб матэрыяльнай падтрымцы таго, хто ўязджае, а таксама гарантыі медабслугоўвання і прадастаўленне жылля.

Такім чынам, з гэтага часу, згодна з патрабаваннямі Федэральнай міграцыйнай службы РФ да афармлення патрэбных дакументаў для замежнікаў, якія прыязджаюць у Расею, неабходнае запрашэнне. Аформіць яго можа прыватная асоба - грамадзянін Расеі, а таксама замежны грамадзянін, які таксама пастаянна пражывае ў РФ, або любая арганізацыя - юрыдычная асоба, яе філіялы або прадстаўніцтвы, напрыклад, турыстычная кампанія.

Запрашэнне афармляецца на працягу 20 рабочых дзён ад моманту падачы дакументаў. Пры гэтым трэба ўлічыць, што тэрмін часовага знаходжання ў РФ не можа сумарна перавышаць 90 сутак за паўгода.

Для афармлення запрашэння ўкраінцу трэба падаць прымаючаму боку такія дадзеныя: прозвішча, імя, дату і месца нараджэння, пол, грамадзянства, дзяржава пражывання, а таксама нумар і дату выдачы пашпарта. Да гэтых звестак неабходна прыкласці тлумачэнне: мэта паездкі, меркаваны тэрмін знаходжання ў РФ і ўсе без выключэння месцы, дзе вы збіраецеся пабываць.

Запрашаючы павінен гарантаваць матэрыяльнае, медыцынскае і жыллёвае забеспячэнне таго, хто ўязджае ў Расею, на ўвесь перыяд яго знаходжання. Гэта і ёсць гарантыйны ліст. Прымаючы бок гарантуе грашовую падтрымку на ўзроўні расейскага пражытачнага мінімуму. У сярэднім па Расеі гэтая сума складае ў 2014 годзе 8200 рублёў - гэта прыкладна 2240 грн на чалавека ў месяц.

Таксама даступныя гарантыі прадастаўлення жылплошчы - не менш сантарных нормаў, якія дзейнічаюць у рэгіёне. Для вялікіх гарадоў, гэта 18 кв. метраў на чалавека, у пасёлках можа быць менш.

Неабходная таксама гарантыя аплаты медыцынскага поліса. Яго кошт можа істотна вагацца ў залежнасці ад праграмы, тэрміну і сумы страхавога пакрыцця. Зыходзячы з расейскіх расцэнак, арыенціровачная мінімальная сума, якую павінны гарантаваць, складзе 900 рублёў - гэта каля 245 грн. на тры месяцы.

Улады РФ могуць запатрабаваць афармлення спецыяльнага дазволу на наведванне пэўнай тэрыторыі. Гэта тычыцца расейскіх зямель, на якіх ўведзенае надзвычайнае або ваеннае становішча, у памежныя зоны, а таксама ў месцах размяшчэння аб'ектаў і арганізацый Узброеных Сіл РФ, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў. Зыходзячы з гэтых вызначэнняў, трэба быць гатовым да таго, што спецыяльны дазвол спатрэбіцца на ўезд у Крым.

Разам з тым, нават калі сабраныя ўсе неабходныя дакументы, гэта не гарантуе ўезд у РФ. Адмова можа быць сфармуляваная так: «у мэтах забеспячэння абароны i нацыянальнай бяспекі дзяржавы, альбо грамадскага парадку, альбо аховы здароўя насельніцтва», а таксама «ў адносінах да замежнага грамадзяніна прынятае рашэнне аб непажаданасці знаходжання ў РФ».

Прычын можа быць маса - адміністрацыйныя правапарушэнні падчас папярэдняга знаходжання ў Расеі, выправаджэнне з краіны ў папярэднюю паездку, несвоечасовы выезд з краіны і іншае.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках