5 траўня 2024, Нядзеля, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума разгледзіць пытанне аб акупацыі Крыма

9
Дзярждума разгледзіць пытанне аб акупацыі Крыма

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму пакет дакументаў аб прыняцці Крыма ў склад Расеі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Гаворка ідзе аб праекце канстытуцыйнага закона і дамовы аб далучэнні паўвострава, ратыфікаваць якую павінен парламент. Разгляд дакументаў адбудзецца 19 сакавіка.

Пуцін і самаабвешчанае кіраўніцтва Крыму падпісалі дамову 18 сакавіка. Згодна з дакументам, у Расеі з'явяцца два новых суб'екта: Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Дамова ўстанаўлівае пераходны перыяд да 1 студзеня 2015 года. За гэты час новыя рэгіёны ўключаць у прававыя, эканамічныя і іншыя сістэмы Расеі.

16 сакавіка ў Крыме прайшоў «рэферэндум», падчас якога, па словах сепаратысцкіх незаконных уладаў паўвострава, больш за 96 адсоткаў жыхароў паўвострава прагаласавалі за далучэнне да Расеі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках