5 траўня 2024, Нядзеля, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст Бундэслігі накаўтаваў аператара падчас гульні

4

Матч паміж камандамі Бундэслігі «Хофенхаймам» і «Майнцам» у мінулую суботу, запомніўся кур'ёзным і трагічным выпадкам.

Падчас гульні нямецкі абаронца «Хофенхайма» Андрэас Бек на ўсёй хуткасці ўрэзаўся ў тэлеаператара адной з тэлекампаній, які здымаў матч. Сутыкненне адбылося на 87-ай хвіліне матча. Тэлеаператар пасля сутыкнення страціў прытомнасць і быў шпіталізаваны, пішуць «Спортивные новости».

Па паведамленнях прэс-аташэ нямецкага «Хофенхайма», лекары ацэньваюць стан тэлеаператара як добры.

Матч завяршыўся перамогай «Хофенхайма» з лікам 2:4.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках