5 траўня 2024, Нядзеля, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Меладзэ пра Украіну: Мне цяжка ўтрымацца ад слёз

20
Валерый Меладзэ пра Украіну: Мне цяжка ўтрымацца ад слёз

Расейскі спявак Валерый Меладзе востра перажывае падзеі ва Украіне.

Пра гэта паведамляе ТСН.

Артыст прызнаўся, што калі думае пра тое, што адбываецца ў краіне, яму цяжка стрымаць слёзы.

Калі я гляджу, што зараз адбываецца ва Украіне, - цяжка ўтрымацца ад слёз. Я жудасна хвалююся. Таму што люблю людзей, якія там жывуць», - дадаў Валерый Меладзэ.

Ён адзначыў, што спадзяецца, што яго блізкім людзям нічога не пагражае, асабліва спявак перажывае за брата.

«І яго сям'я, і шмат іншых блізкіх людзей. Я спадзяюся, што ім там нічога не пагражае. Але я ведаю, Косця такі чалавек, што ён да самага канца ўпарта верыць у чалавечае, добрае», - пракаментаваў Меладзэ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках