5 траўня 2024, Нядзеля, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «выбары» ніхто не ідзе: ЦВК пачаў спаміць СМСкамі

119

ЦВК пачаў рассылаць смскі з заклікам прыйсці на «выбары».

Пра гэта паведамляюць карыстальнікі «Твітара».

Фота: @_yauheni

Як растлумачыў БелТА сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, такое запрашэнне атрымалі абаненты velcom, МТС і life. Ініцыятарам такой агітацыі за ўдзел у «выбарах» выступіў Цэнтрвыбаркам. Мікалай Лазавік адзначыў, што «для Беларусі гэта навіна, хоць, магчыма, за мяжой ужо выкарыстоўваліся падобныя тэхналогіі».

«З дапамогай СМС Цэнтрвыбаркам вырашыў яшчэ раз заклікаць выбаршчыкаў узяць удзел у «выбарах», падкрэсліць, што кожны голас важны», - сказаў Мікалай Лазавік.

Нагадаем, пачынаючы з 1995 года ні адны «выбары» і ні адзін «рэферэндум», якія праводзяцца ў Беларусі, не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі і заходнімі краінамі.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках