5 траўня 2024, Нядзеля, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі эксперт: Захад не пераможа дзюдаіста, гуляючы з ім у шахматы

14
Украінскі эксперт: Захад не пераможа дзюдаіста, гуляючы з ім у шахматы

Для перамогі над пуцінскім рэжымам неабходная поўная ізаляцыя Расеі сусветнай супольнасцю.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў паліттэхнолаг, дырэктар па стратэгічным планаванні ўкраінскага сацыяльна-інжынірынгавага агенцтва «Гайдай.Ком» Сяргей Гайдай.

«На жаль, пакуль эфектыўнага кіраўніцтва ў нас у краіне няма. Пуцін таму і задумаў гэтую акцыю, так як выразна разумеў, што сёння ўкраінская дзяржава слабая, як ніколі. Што тычыцца рэакцыі Захаду, то пакуль эфектыўных крокаў з яго боку не відаць, і ўкраінцы адчуваюць сябе кінутымі. Захад не ўсведамляе, што ў дадзеным выпадку расейская агрэсія - пагроза не толькі Украіне і краінам былога Савецкага Саюза. Калі ёсць ядзерны гулец, які жыве не па агульных правілах, то гэта ўжо сусветная небяспека. І калі яе не ліквідаваць, то ўсе краіны заўсёды будуць стаяць на парозе новай сусветнай вайны», - упэўнены эксперт.

На думку паліттэхнолага, «гульня ў шахматы, якую Захад спрабуе весці з дзюдаістам Пуціным, не адпавядае моманту і не вырашае праблем і выклікаў, якія стаяць перад светам».

«У дадзенай сітуацыі найбольш рэальным і эфектыўным сродкам уздзеяння заходняга свету на Расею было б перапыненне ўсіх эканамічных і палітычных сувязяў, то ёсць поўная ізаляцыя. У такой сітуацыі рэжым Пуціна б не выжыў. Але, на жаль, ў Захаду ёсць вельмі шмат інтарэсаў і выгод, якія ў такім выпадку будуць страчаныя. І на самой справе гэта пачалося ўжо даўно. ЗША і ЕЗ не заўважылі агрэсіўных паводзінаў і генацыду Расеі супраць грузінаў у Абхазіі, нахабнай агрэсіі супраць Грузіі ў Паўднёвай Асеціі і падтрымкі сепаратыстаў у Прыднястроўі. А цяпер гэта Украіна», - падкрэсліў Сяргей Гайдай.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках