5 траўня 2024, Нядзеля, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко: дэпутаты, што ўжылі гвалт, павінны скласці мандаты

51

Лідэр партыі УДАР назваў інцыдэнт са збіццём кіраўніка тэлеканала УТ-1 дзікунствам.

Віталь Клічко заявіў, што ім павінна заняцца пракуратура.

«Ацэнку прафесійнай дзейнасці Панцеляймонава (кіраўнік канала УТ-1) павінны даваць грамадства і праваахоўныя органы. А не народныя дэпутаты гвалтоўнымі метадамі. Тое, што зладзілі некалькі народных дэпутатаў, уварваўшыся ў Нацыянальную тэлекампанію Украіны, інакш як дзікунствам і беззаконнем не назавеш. Украінцы мянялі ўладу ў дзяржаве менавіта праз беззаконне і адсутнасць справядлівасці», - гаворыцца ў паведамленні лідэра партыі УДАР.

Клічко таксама мяркуе, што гэты выпадак не павінен застацца беспакараным, піша «Корреспондент».

«Народныя дэпутаты ад Свабоды - усё без вынятку - якія ўжылі гвалт, павінны скласці мандаты», - падкрэсліў лідэр УДАРу.

Таксама ён падкрэсліў, што дзеянні дэпутатаў ад Свабоды павінна расследаваць пракуратура.

Раней паведамлялася, што Генпракуратура Украіны ўжо займаецца расследаваннем інцыдэнту.

Нагадаем, увечары 18 сакавіка дэпутаты ад ВА «Свабода» прымусілі в.а. прэзідэнта НТКУ Аляксандра Панцеляймонава напісаць заяву аб звальненні. Нардэпы білі яго па твары і галаве.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках