Лідэра адэскіх сэпаратыстаў заарыштавалі на два месяцы
10- 19.03.2014, 19:15
- 12,637
Шаўчэнкаўскі суд Кіева абраў меру стрымання для аднаго з арганізатараў прарасейскіх мітынгаў у Адэсе.
Каардынатара арганізацыі «Народная альтэрнатыва» Антона Давідчанку пакінулі пад вартай тэрмінам на два месяцы, паведамляе Лігабізнэсінформ.
"Яму інкрымінуюць злачынства, звязанае з заклікамі да расколу Украіны і распальваннем міжнацыянальнай варожасці", - адзначыў паплечнік арыштаванага Расціслаў Барда.
Учора СБУ абвясціла падазрэнне Давідчанку ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 110 КК Украіны (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны). Раней, 17 сакавіка, праваахоўнікі затрымалі Давідчанку.
Нагадаем, 16 сакавіка каардынатар арганізацыі Народная альтэрнатыва Давідчанка падчас мітынгу ў Адэсе, які адбыўся ў падтрымку рэферэндуму ў Крыме і ў Адэсе, заявіў, што 23 сакавіка каля мэрыі адбудзецца шматлюдны мітынг.
Ён сказаў, што мерыцца бараніць інтарэсы горада і патрабаваць утварэння тэрыторыі Новарасея (аб'яднання Адэскай, Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей). Давідчанка заявіў, што "пакуль мы праводзім мірныя акцыі, але, калі да нашых патрабаванням не прыслухаюцца, будзем ужываць іншыя метады".