5 траўня 2024, Нядзеля, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом рэкамендуе не купляць акцыі кампаній з Расеі

18
Белы дом рэкамендуе не купляць акцыі кампаній з Расеі

Анэксія Крыма ў доўгатэрміновай перспектыве негатыўна адаб'ецца на расейскай эканоміцы.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Белага дома Джэй Карні.

Заява з'явілася на фоне ўзмацнення спрэчак у сувязі з пастановай Масквы абвясціць украінскі Крым часткай сваёй тэрыторыі, перадае «Голас Амэрыкі».

«На вашым месцы я б цяпер не ўкладваў грошы ў расейскія акцыі, калі гаворка не ідзе аб кароткатэрміновых спекуляцыях», - заявіў, усміхаючыся, прадстаўнік Белага дома Джэй Карні на брыфінгу для прэсы.

Падкрэсліўшы, што ЗША гатовыя да новага кола санкцый, Карні сказаў, што ў доўгатэрміновай перспектыве спроба Расеі анэксаваць украінскі Крым абернецца негатыўнымі наступствамі для расейскай эканомікі.

«Гэта таксама прычыніцца да дадатковых выдаткаў у сувязі з санкцыямі, уведзенымі намі і ЕЗ», - заўважыў Карні.

ЗША і ЕЗ увялі забароны на ўезд і замарозілі актывы шэрагу службовых асобаў Расеі і Украіны, якія абвінавачваюцца ў датычнасці да захопу Масквой Крымскай паўвыспы. Інвестары адзначылі, што камерцыйныя кампаніі і бізнэс-лідэры не патрапілі пад першыя санкцыі, але Белы дом даў зразумець, што новыя санкцыі могуць закрануць ужо частку расейскага бізнэсу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках