5 траўня 2024, Нядзеля, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя асудзіла расейскую агрэсію ў Крыме

21
Індыя асудзіла расейскую агрэсію ў Крыме

Індыя падтрымала тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Індыя паслядоўна адстойвае пазіцыю адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасці краін, адзначыў індыйскі прэм'ер у адказ на тлумачэнне прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным афіцыйнай пазіцыі Расеі адносна «рэферэндуму» ў Крыме падчас тэлефоннай размовы.

Пра гэта заявіў індыйскі прэм'ер Манмахан Сінгх, паведамляе Укрінформ.

«Прэм'ер-міністр падзякаваў Пуціну за тлумачэнне расейскай пазіцыі адносна апошніх падзеяў ва Украіне. Ён падкрэсліў паслядоўную пазіцыю Індыі ў пытаннях адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасці краін», - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік індыйскага ўрада выказаў надзею, што ўсе бакі канфлікту праявяць стрыманасць і канструктыўнасць, будуць працаваць разам для пошуку палітычных і дыпламатычных рашэнняў. Пры гэтым гэтыя рашэнні, як адзначыў Сінгх, павінны абараняць «законныя інтарэсы ўсіх краін у рэгіёне і забяспечваць доўгачасовы мір і стабільнасць у Еўропе і за яе межамі»

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках