29 красавiка 2024, панядзелак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як жа мне сорамна!

76
Як жа мне сорамна!

Расеяй кіруе шалёны маньяк.

Калі я прачытаў заяву вар'яцкай Мацвіенкі аб тым, што Савет Федэрацыі гатовы падтрымаць увод расейскіх войскаў ва Украіну, хоць яшчэ ніхто такі зварот не накіроўваў, я зразумеў: нашай краінай кіруе шалёны маньяк. Якому пляваць на тое, што дзясяткі ці сотні, ці тысячы маладых расейцаў загінуць на палях нікому не патрэбнай вайны. Якому пляваць на тое, што Расея стане краінай-ізгоем у сусветнай супольнасці. Якому пляваць на тое, што на яго суграмадзян у іншых краінах будуць глядзець, як на людаедаў.

Калі я прачытаў, што Савет Федэрацыі аднагалосна (!) прагаласаваў за ўвод расейскіх войскаў ва Украіну, я зразумеў, што там (у Савеце Федэрацыі) няма ніводнага чалавека, для якога існуюць паняцці гонар і сумленне. Не магу сказаць, што мяне гэта моцна здзівіла - адбор прызначэнцаў не дапускае выпадковасцяў, - але «асадак застаўся». Вось так, каб аднагалосна? Каб ніхто нават не ўстрымаўся? Якімі ж трэба быць, каб не проста лізаць задніцу, але яшчэ і дэманстраваць «пачуццё глыбокага задавальнення і законнага гонару»? (Для не дасведчаных: гэта цытата з песні Юлія Кіма, напісанай у 1977 годзе).

Калі я прачытаў, што «кожны чацвёрты рэспандэнт (25%) лічыць, што ва Ўкраіне адбыўся дзяржаўны пераварот і сілавы захоп улады, 29% удзельнікаў апытання адзначаюць разгул анархіі і бандытызму, а 27% нашых суграмадзян называюць цяперашнія падзеі «пачаткам грамадзянскай вайны», я зразумеў, што расейская ўлада дамаглася свайго: яна выхавала пакаленне манкуртаў, якія не хочуць думаць, але хочуць атрымліваць жвачку.

Госпадзе! Як жа мне сорамна быць грамадзянінам гэтай краіны...

Сяргей Аляксашанка, былы першы намеснік старшыні кіраўніка Цэнтрабанка Расеі, «Эхо Москвы»

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках