29 красавiка 2024, панядзелак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне могуць адключыць расейскія тэлеканалы

14
Ва Украіне могуць адключыць расейскія тэлеканалы

Як мінімум «Расея 24» і ОРТ варта забараніць, мяркуе кіраўнік профільнага камітэту.

Кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады ў пытаннях свабоды слова і інфармацыі, дэпутат ад «Бацькаўшчына» Мікалай Таменка выступіў за адключэнне ад кабельных сетак тэлеканалаў «Расія 24» і ОРТ.

Пра гэта ён сказаў журналістам, паведамляе LB.ua.

«Як мінімум два каналы «Расія 24» і ОРТ трэба б было адключыць часова», - сказаў ён.

Дэпутат паведаміў, што звернецца да аператараў кабельнага вяшчання з просьбай адключыць гэтыя тэлеканалы ад сетак як тыя, што заклікаюць да нацыянальнай варожасці і вайны.

Ён таксама паведаміў, што звернецца ў Службы Бяспекі Украіны і Генеральную пракуратуру з просьбай расследаваць адпаведныя заклікі гэтых тэлеканалаў.

Дэпутат падкрэсліў, што сёння Вярхоўнай Радзе неабходна прымаць не радыкальныя, а кропкавыя пастановы.

На яго думку, парламент павінен звярнуцца да прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў ЕЗ і ЗША з просьбай развязаць усе неабходныя пытанні непасрэдна ў Крыме.

Таксама ён спрагназаваў, што ў нядзелю Рада прыме пастанову адносна так званых «харкаўскіх пагадненняў» і статусу Чарнаморскага флоту ў Крыме.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках