29 красавiка 2024, панядзелак, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крым прыбылі яшчэ 11 расейскіх гелікоптэраў і сем Іл-76

3
У Крым прыбылі яшчэ 11 расейскіх гелікоптэраў і сем Іл-76

Уначы ў Крым былі перакінутыя новыя падраздзяленні расейскай арміі.

Пра гэта, дакладваючы ў парламенце, расказаў міністр абароны Украіны Ігар Ценюх, паведамляюць крыніцы Еспресо.TV.

Са словаў міністра абароны, камандуе расейскай аперацыяй камандуючы войскамі Паўднёвай вайсковай акругі генерал -палкоўнік Аляксандр Галкін.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках