29 красавiка 2024, панядзелак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джэмілёў: Украіна павінна падаць заяўку аб уступленні ў НАТА

4
Мустафа Джэмілёў: Украіна павінна падаць заяўку аб уступленні ў НАТА

Экс-кіраўнік крымскага Меджліса заклікае ўкраінскую ўладу неадкладна падаць заяўку на ўступленне Украіны ў НАТА.

Пра гэта Мустафа Джэмілёў заявіў у інтэрв'ю журналістам, каментуючы падзеі ў Крыме і на ўсходзе, паведамляе "Укринформ".

«Дзяржава тэрмінова павінна змяніць сваю знешнюю палітычную арыентацыю. Немагчыма быць роўнааддаленымі ад цывілізаваных еўрапейскіх краін і краін драпежніц, якія хочуць ад цябе нешта адкусіць. Таму трэба ініцыяваць даволі аператыўна пытанне аб уступленні Украіны ў НАТА», - падкрэсліў Джэмілёў.

Сепаратысцкія мітынгі ў Крыме экс-кіраўнік Меджліса назваў «паўзучым бандытызмам». У сувязі з гэтым ён заклікаў украінскую ўладу да «адэкватных дзеянняў».

«У некаторых рэгіёнах мэтазгодна абвясціць ваеннае становішча і пачаць перамовы з Расеяй па знаходжанні Чарнаморскага флоту на тэрыторыі нашай краіны, таму што практыка паказвае, што гэты флот і гэтыя ўзброеныя сілы нясуць пагрозу нашай зямлі», - абурыўся Джэмілёў.

Ён таксама падкрэсліў, што крымскія татары выступалі і выступаюць за адзінства Украіны. А таму ўсімі сіламі будуць спыняць спробы анэксіі Крыму.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках