29 красавiка 2024, панядзелак, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На акцыі ў Менску затрымалі прэс-аташэ амбасады Расеі

11
На акцыі ў Менску затрымалі прэс-аташэ амбасады Расеі

Аляксандр Пчалінцаў знаходзіцца ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска.

Акцыя салідарнасці з Украінай ля будынку амбасады Расеі ў Беларусі скончылася масавымі затрыманнямі. Непасрэдна падчас яе правядзення былі затрыманыя больш за 20 чалавек. На некаторых з іх, у тым ліку на былога палітвязня Змітра Дашкевіча, у Цэнтральным РУУС Менска былі складзеныя пратаколы паведамляе «Наша Ніва».

Таксама стала вядома пра затрыманне аташэ расейскай амбасады Аляксандра Пчалінцава. Яго, як і астатніх, не адпускаюць, відавочна, праз тое, што пры ім няма дакументаў.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках