29 красавiка 2024, панядзелак, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адклікала амбасадара з Масквы

3
Літва адклікала амбасадара з Масквы

Рэнатас Норкус выкліканы ў Вільню на кансультацыі адносна палітыкі Масквы ў дачыненні да Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.

«Другога сакавіка прынятая пастанова выклікаць на кансультацыі ў Вільню амбасадара Літвы ў Расеі Рэнатаса Норкуса», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, нелегітымны прэм'ер Крыму Сяргей Аксёнаў раней звярнуўся да прэзідэнта Расеі з просьбай аб «аказанні садзейнічання ў забеспячэнні міру і спакою на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым». Савет Федэрацыі на пазачарговым пасяджэнні ў суботу аднагалосна прагаласаваў за прадстаўленне Уладзіміру Пуціну згоды на выкарыстанне ўзброеных сіл да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ва Украіне. Пазней намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін удакладніў, што атрыманне ад сенатараў згоды на выкарыстанне ўзброеных сілаў за мяжой не азначае, што гэта права прэзідэнтам будзе неадкладна рэалізавана. Але на працягу апошніх дзён расейскія войскі занялі ўсю тэрыторыю Крыму.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках