29 красавiка 2024, панядзелак, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпійская чэмпіёнка: Мы хочам гадаваць дзяцей у мірнай і адзінай Украіне

7
Алімпійская чэмпіёнка: Мы хочам гадаваць дзяцей у мірнай і адзінай Украіне

Алімпійская чэмпіёнка па гімнастыцы Лілія Падкапаева выступіла супраць магчымай вайны ва Украіне.

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», паведамляе obozrevatel.com.

«Я - Лілія Падкапаева. Мама дваіх цудоўных малых. Дзе б мы не жылі - у Львове, ці ў маім родным Данецку, мы - жанчыны, жонкі, мамы - хочам аднаго - шчаслівага жыцця і мірнага неба нашым дзецям . Мы не хочам адпраўляць сваіх мужоў на вайну. І уздрыгваць кожны раз, калі выбухаюць гранаты. Мы хочам гадаваць нашых дзяцей у мірнай і адзінай Украіне, гадаваць будучых мастакоў, артыстаў, сумленных палітыкаў і, вядома ж, - алімпійскіх чэмпіёнаў. Каб яны, як і я калісьці, стоячы на Алімпійскім п'едэстале плакалі ад гонару, слухаючы гімн Украіны! Слава Украіне!!!» - напісала яна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках