29 красавiка 2024, панядзелак, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Караблі марской аховы Украіны прыбылі з Крыма ў Адэсу

Караблі марской аховы Украіны прыбылі з Крыма ў Адэсу

Караблі, якія прыбылі, як і адзінкі Адэскага атрада марской аховы, застаюцца ў стане поўнай баявой гатоўнасці.

Як паведамляе карэспандэнт «Думскай», ля прычала Вайсковай гавані марскога порта Адэсы прышвартаваліся караблі BG50 «Григорій Куроп'ятников» і BG57 «Миколаїв» з Балаклавы (Севастопальскі атрад), а таксама карабель марской аховы III рангу для выканання спецыяльных задач «Крым», названы таксама «прэзідэнцкай яхтай».

Ён быў пабудаваны для перавозкі генеральных сакратароў і членаў Палітбюро ЦК КПСС падчас іх знаходжання на дзяржаўных дачах у Ялце і Сочы, паведамляе УНІАН.

Сёння карабель знаходзіцца ў Ялцінскім атрадзе марской аховы для выканання спецыяльных задач, асноўная функцыя якога - удзел у ажыццяўленні дзяржаўнай аховы месцаў пастаяннага i часовага знаходжання прэзідэнта Украіны, службовых асоб, вызначаных у Законе Украіны «Аб дзяржаўнай ахове органаў дзяржаўнай улады Украіны і службовых асобаў».

Караблі, якія прыбылі, як і адзінкі Адэскага атрада марской аховы, застаюцца ў стане поўнай баявой гатоўнасці. Экіпажы знаходзяцца на борце, гарматы расчахлілі. Прычал ахоўваецца байцамі спецназа памежнай службы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках