7 траўня 2024, aўторак, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

5 тысяч замежных добраахвотнікаў гатовыя абараняць Украіну

38
5 тысяч замежных добраахвотнікаў гатовыя абараняць Украіну

Дапамогу Украіне ў абароне Крыма прапанавалі 5 тысяч замежнікаў-добраахвотнікаў.

Сярод іх ёсць і прафесійныя ў мінулым вайскоўцы, і простыя грамадзяне з Турцыі, Германіі, Азербайджана і Грузіі, расказаў старшыня Украінскага савета цюрак-карапапахаў. Добраахвотнікі, паводле яго слоў, будуць дзейнічаць незалежна ад афіцыйнага распараджэння іх дзяржаў, перадае ТСН.

Таксама яны гатовыя змагацца супраць Расеі і ў інфармацыйнай вайне, каб тая не скажала рэальнасць у навінах або ў інтэрнэце. Такім чынам яны хочуць абараніць правы крымскіх татар - этнічных жыхароў паўвострава і іншых цюрак. Бо агрэсіўныя дзеянні Крамля могуць пашкодзіць іншым краінам, у прыватнасці Казахстану, Азербайджану або Кыргызстану.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках