7 траўня 2024, aўторак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада прыме Дэкларацыю аб барацьбе за вызваленне Украіны

46
Вярхоўная Рада прыме Дэкларацыю аб барацьбе за вызваленне Украіны

Украінскі народ ніколі не прызнае анэксію часткі сваёй тэрыторыі.

Праект дакумента ўнёс на разгляд парламента Аляксандр Турчынаў. Тэкст Дэкларацыі размешчаны на сайце Вярхоўнай Рады.

«Упершыню пасля заканчэння Другой сусветнай вайны агульнапрызнаныя межы Еўропы цынічна «перамалёўвае» краіна, якая па шматбаковых і двухбаковых дамовах гарантавала тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, недатыкальнасць і непарушнасць яе межаў. Адзіным непрыхаваным матывам Расейскай Федэрацыі ў ажыццяўленні гэтага міжнароднага злачынства з'яўляецца праславутая дактрына «разрастання рускага свету», - гаворыцца ў дакуменце.

У праекце Дэкларацыі гаворыцца, што ўкраінскі народ ніколі не прызнае анэксію неад'емнай часткі сваёй тэрыторыі - Аўтаномнай Рэспублікі Крым, захопленай Расеяй з грубым парушэннем фундаментальных нормаў міжнароднага права і агульнапрызнаных прынцыпаў суіснавання дзяржаў.

«Вярхоўная Рада Украіны звяртаецца да ўсіх членаў міжнароднай супольнасці з настойлівай просьбай устрымацца ад міжнароднага прызнання так званай «Рэспублікі Крым» і анэксіі Крыма і горада Севастопаль у склад Расеі ў якасці новых суб'ектаў Федэрацыі.

Ад імя народа Украіны Вярхоўная Рада Украіны заяўляе, што Крым быў, ёсць і будзе ў складзе Украіны. Украінскі народ ніколі і ні пры якіх умовах не спыніць барацьбу за вызваленне Крыма ад акупантаў, якой бы цяжкай і працяглай яна не была», - сказана ў дакуменце.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках